8 траўня 2024, Серада, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Лукашэнка знайшоў «казлоў адпушчэння»

5
Уладзімір Някляеў: Лукашэнка знайшоў «казлоў адпушчэння»

Замена аднаго ўрада на такое ж недзеяздольнае іншае нічога не дасць без структурных рэформаў эканомікі і ўсёй палітычнай сістэмы краіны.

Пра гэта заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. Адстаўку Міхаіла Мясніковіча ён звязаў з рэакцыяй на правал фінансавай палітыкі кіраўніцтва краіны, паведамляе «Радыё Свабода».

- Што вінаватая ва ўсім «пятая калона» і апазіцыя - гэта ўжо непераканаўча гучыць, таму зараз зрабілі ва ўсім вінаватым урад. Год козы, для яго падабраныя «казлы адпушчэння», якімі стаў беларускі ўрад на чале з Міхаілам Мясніковічам. Не думаю, што яго спісалі зусім, бо ён даволі верна адслужыў Лукашэнку столькі гадоў на ўсіх пасадах. Нават калі яго паніжалі, ён маўчаў, кланяўся. Яго дакладна не выкінуць на сметнік, але, калі і дадуць нейкую пасаду, то на нейкім далёкім участку.

- Ва ўрад, у тым ліку на пасаду кіраўніка ўрада, прызначаныя людзі маладога ўзросту. Ці можна гэта расцаніць як знак гатоўнасці да рэформаў?

- Вось калі б было сказана, што далей будуць структурныя, сапраўдныя рэформы, я б нават папляскаў у ладкі гэтаму рашэнню, але не думаю, што гэтага варта чакаць. Бо гэтыя сур'ёзныя эканамічныя рэформы немагчымыя без палітычных рэформаў, на што Аляксандр Лукашэнка пайсці не можа, бо не захавае ўладу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках