6 траўня 2024, панядзелак, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт Інданэзіі паведаміў аб катастрофе самалёта Air Asia

1
Віцэ-прэзідэнт Інданэзіі паведаміў аб катастрофе самалёта Air Asia

Віцэ-прэзідэнт Інданэзіі Юсуф Кала заявіў, што самалёт малайзійскай авіякампаніі AirAsia, які знік уночы 28 снежня, хутчэй за ўсё разбіўся.

Пра гэта паведамляе The Bangkok Post, піша Lenta.ru.

«Ёсць імавернасць таго, што ён [лайнер] разбіўся», - заявіў на прэс-канферэнцыі Юсуф Кала, які таксама ўзначальвае пошукава-выратавальны цэнтр Інданэзіі. У той жа час ён падкрэсліў, што інфармацыі аб тым, дзе менавіта лайнер пацярпеў катастрофу, пакуль няма.

Раней паведамлялася, што пошукі самалёта прыпыненыя ў сувязі з надыходам цемры і неспрыяльнымі варункамі надвор'я. Пошукава-выратавальная аперацыя будзе адноўленая раніцай у панядзелак, 29 снежня.

Некаторы час таму ў міністэрства транспарту Інданэзіі паступіла інфармацыя аб тым, што лайнер мог здзейсніць экстранную пасадку ва ўсходняй частцы інданэзійскай выспы Белітунг у Яванскім моры. Пра гэта нібыта даведаліся чальцы крызіснага цэнтра ў Сурабае, адкуль вылецеў самалёт. Гэтыя звесткі, аднак, так і не былі пацверджаныя.

Самалёт Airbus A320 авіякампаніі AirAsia ляцеў з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур. Сувязь з ім была страчаная мінулай ноччу. Перад гэтым экіпаж паветранага судна паведамляў пра намер падняць самалёт з 9,75 кіламетра да 11,5 кіламетраў, каб пазбегнуць шчыльнага хмарнага пласта.

На борце лайнера знаходзяцца 155 пасажыраў і сем чальцоў экіпажа. Сярод пасажыраў - 149 інданезійцаў, трое грамадзян Паўднёвай Карэі, па адным грамадзяніне Сінгапура, Малайзіі і Вялікабрытаніі. Экіпаж лайнера складаецца з шасці грамадзян Інданэзіі і аднаго француза.

Беларусаў на борце авіялайнера няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках