6 траўня 2024, панядзелак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канчыта Вурст хоча правесці тыдзень з Пуціным

8
Канчыта Вурст хоча правесці тыдзень з Пуціным

Аўстрыец Томас Нойвірт, які выступае ў сцэнічным вобразе барадатай жанчыны Канчыты Вурст, хоча прыехаць у Расею.

Ён заявіў аб жаданні сустрэцца са сваімі фанатамі. Таксама пераможца "Еўравізіі" не адмовіўся б ад сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Пра гэта Томас Нойвірт заявіў у інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Kurier, піша РІА "Новости".

Адказваючы на пытанне журналіста, ці хацеў бы ён выступіць у Расеі, выканаўца заявіў, што "абсалютна хацеў бы гэтага": "У мяне мноства фанатаў у Расеі. І гэтая краіна па-вар'яцку выдатная".

Ён таксама дадаў, што не адмовіўся б сустрэцца з прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным і нават правесці ў ягонай кампаніі тыдзень, "проста каб яго зразумець".

Конкурс "Еўравізія-2014" праходзіў у Капенгагене з 6 да 10 траўня. Перамога аўстрыйца на "Еўравізіі" выклікала неадназначную рэакцыю ў многіх краінах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках