3 траўня 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Оршы затрымалі валютчыка

11
У Оршы затрымалі валютчыка

Грамадзянін, які займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі, затрыманы ў Оршы.

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, піша БелТА.

Супрацоўнікі АБЭЗ Аршанскага РАУС, КДК і міліцыянты дэпартамента аховы за парушэнне ўстаноўленых правіл правядзення валютных аперацый каля аднаго з дамоў у Оршы затрымалі непрацоўнага грамадзяніна 1964 нараджэння, у якога канфіскавана больш за Br2 млн, 23 тыс. расейскіх рублёў і $1,8 тыс.

Усяго пры апрацоўцы аператыўнай інфармацыі, якая паступала супрацоўнікам органаў унутраных спраў, было канфіскавана каля $42 тыс., 200 еўра, каля 600 тыс. расейскіх рублёў, а таксама больш за Br500 млн.

УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае грамадзянам, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам за незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку і парушэнне вызначанага парадку ажыццяўлення валютных аперацый прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках