4 траўня 2024, Субота, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька і сын з Бабруйска абараняюць барыкады ў Кіеве (Відэа)

16

Беларуская сям'я - на Еўрамайдане са снежня.

Былы жыхар Бабруйска, які 22 гады таму пераехаў жыць ва Украіну, з 2 снежня ўдзельнічае ў кіеўскіх пратэстах, у яго параненае вока. З ім на барыкадах стаіць і яго 21-гадовы сын, перадае «Радыё Свабода».

«Мне надакучылі зарплаты ў канвертах, надакучыла, што ўсё прадаецца і купляецца, - тлумачыць удзельнік пратэстаў. - Я з 2 снежня на барыкадах, пасля таго як пабілі студэнтаў. Я хачу адстаяць свой гонар і сумленне. І я не адзін тут беларус, прыязджалі яшчэ з Беларусі».

Ён лічыць, што ў Беларусі такое ж дрэннае стаўленне ўрада да людзей, і ім таксама варта пратэставаць.

«Беларусы, паглядзіце на наш Майдан і зрабіце такі ж у Беларусі. Не бойцеся», - кажа ён.

На барыкады былы жыхар Бабруйска прынёс свой бел-чырвона-белы сцяг, які быў «на перадавой» падчас самых гарачых сутычак.

Яго сын, які таксама стаіць на барыкадах, кажа, што пасля вучобы не бачыць сабе перспектыў пры цяперашняй сітуацыі ва Украіне.

«Я вырашыў для сябе і выйшаў на Майдан, я хачу жыць у добрай краіне», - заявіў малады беларус, які ўдзельнічае ў кіеўскіх пратэстах разам з бацькам.

Акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся ў лістападзе мінулага года пасля адмовы ўраду краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля спробаў сілавога разгону Еўрамайдана пратэсты ўспыхнулі з новай сілай і распаўсюдзіліся практычна на ўсе рэгіёны. У сярэдзіне студзеня адбыліся самыя жорсткія сутыкненні паміж спецназам і дэманстрантамі, ахвярамі якіх сталі чатыры чалавекі, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках