4 траўня 2024, Субота, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска распрадае самалёты Ан-26

23
Беларускае войска распрадае самалёты Ан-26

Вызваленне матэрыяльных рэсурсаў Узброеных сіл і іншых воінскіх структур ідзе поўным ходам.

Пра кальсоны са зношанасцю 90% СМІ ўжо пісалі. Чарговы лот, які рэалізуе прадпрыемства «Белспецкантракт», значна даражэй. Гаворка пра ваенна-транспартныя самалёты Ан-26, піша onliner.by.

Усяго на продаж выстаўлена два самалёты: 1975 і 1978 гадоў выпуску. Кошт – 1 578 100 000 ($163 тыс.) і 1 632 500 000 рублёў ($168 тыс.) адпаведна. Знос бартоў - 70%.

- Што гэта значыць? Самалёт можна падняць у паветра? - пацікавіліся журналісты ў спецыялістаў.

- Калі чалавек жыве да 100 гадоў, значыць, пры такім зносе ён ужо пражыў да 70 гадоў, - вобразна растлумачыў супрацоўнік «Белспецкантракту».

- І ўсё-такі. Самалёты яшчэ могуць лётаць?

- Яны абслугоўваліся, праходзілі капрамонты. Прыязджайце ў Мачулішчы, выпішам пропуск. Самі і вызначце іх лятальную прыдатнасць.

У сувязі з тым, што кошт рэалізацыі самалётаў перавышае 10 тысяч базавых велічынь, рыхтуецца асобнае распараджэнне прэзідэнта на іх продаж, удакладнілі ў «Белспецкантракце».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках