30 красавiка 2024, aўторак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Мяне хочуць ізаляваць перад ЧС

8
Зміцер Дашкевіч: Мяне хочуць ізаляваць перад ЧС

Сустаршыня «Маладога фронту» перакананы, што кіраўнік не выпусціць палітвязняў у бліжэйшы час.

Такое меркаванне Зміцер Дашкевіч выказаў, каментуючы сайту charter97.org падаўжэнне прэвентыўнага нагляду над ім на тры месяцы.

«Падаўжэнне прэвентыўнага нагляду на тры месяцы, безумоўна, звязана з правядзеннем у Беларусі Чэмпіянату свету па хакеі. Беларускаму рэжыму вельмі важна зарабіць як мага больш палітычных балаў на гэтым мерапрыемстве. І дзеля гэтага ў першую чаргу варта ўзяць пад кантроль любыя праявы грамадскай і палітычнай актыўнасці, каб ніхто не ўздымаў і не распавядаў пра праблемы ў грамадстве, першая сярод якіх - палітвязні. Тым не менш, заяўляю, што я асабіста і маладафронтаўцы плануюць акцыі салідарнасці і шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх будзе данясенне інфармацыі беларускаму грамадству і тым замежным гасцям, якія прыедуць на чэмпіянат, пра рэпрэсіі, якія ажыццяўляе беларускі рэжым у дачыненні да грамадзян нашай краіны», - адзначыў былы палітвязень.

Палітык перакананы, што Лукашэнка не вызваліць палітвязняў перад гэтым спартыўным мерапрыемствам.

«Уладам гэта было б выгадна, і, магчыма, аднаго двух і вызваляць. Але беларускі рэжым ніколі не быў рацыянальным. Ён ірацыянальны, ён нязменлівы, і ў прынцыпе на гэтай нязменлівасці ён, з аднаго боку, і трымаецца, а з другога боку, менавіта гэтая яго неадэкватнасць і паставіць крыж на гэтым рэжыме. Для Лукашэнкі немагчыма вызваліць усіх палітвязняў, таму што гэтым ён павінен прызнаць тое, што гэтыя людзі сядзяць неабгрунтавана і чыста па прычыне таго, што ён хацеў правесці фізічную расправу і знішчэнне апанентаў, якія кінулі яму выклік у 2010 годзе», - падкрэсліў Зміцер Дашкевіч.

Нагадаем, сёння суд Першамайскага раёна Менска на тры месяцы падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненні да сустаршыні «Маладога фронту».

28 жніўня Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю з Гродзенскай турмы №1 пасля амаль трохгадовага зняволення. Ён быў арыштаваны напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асуджаны спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а затым атрымаў дадатковы год пазбаўлення волі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках