3 траўня 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеўскае метро спыніла працу

2
Кіеўскае метро спыніла працу

Метрапалітэн Кіева цалкам спыніў сваю працу «ў сувязі з тэрарыстычнай пагрозай».

Пра гэта паведамляе «Цензор.НЕТ».

Так, у прыватнасці, на станцыю метро «Кантрактавая плошча» людзей не пускаюць. Супрацоўнікі метрапалітэна паведамляюць, што ўсе станцыі метро на гэты момант працуюць толькі на выхад. «У сувязі з тэрарыстычнай пагрозай», - адзначае супрацоўніца.

«Увесь метрапалітэн спынілі. Метро спынілі цалкам. Людзі пад'ехаць у цэнтр не могуць. Пачынаецца сілавы разгон Майдана», - паведамляюць пасажыры.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпаленыя офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках