3 траўня 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: Я асуджаю ўсялякае ўжыванне гвалту

7
Кэтрын Эштан: Я асуджаю ўсялякае ўжыванне гвалту

Еўрапейскі Звяз заклікае Украіну неадкладна вярнуцца да развязання пытанняў у сценах Вярхоўнай Рады.

Пра гэта сказана ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ замежных спраў і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан.

"Я глыбока занепакоеная сур'ёзнай эскалацыяй ў Кіеве і паведамленнямі аб ахвярах. Я асуджаю ўсялякае ўжыванне гвалту, у тым ліку ў дачыненні да дзяржаўных або партыйных будынкаў", - заявіла яна.

Пры гэтым яна заклікае кіраўніцтва Украіны да ліквідацыі карэнных прычын крызісу.

"Палітычныя пастановы павінны быць прынятыя ў парламенце, і Украіна павінна тэрмінова вярнуцца да парламенцкага працэсу. Палітычныя лідары павінны цяпер несці супольную адказнасць, каб аднавіць давер і стварыць умовы для эфектыўнага развязання палітычнага крызісу ў краіне", - гаворыцца ў заяве Эштан.

Паводле ейных слоў, пастанова павінна ўключаць фармаванне новага кааліцыйнага ўрада, прагрэс у правядзенні канстытуцыйнай рэформы і падрыхтоўку для празрыстых і дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў.

Таксама, паводле слоў Эштан, ЕЗ гатовы дапамагаць Украіне ў гэтым працэсе.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпаленыя офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны. Пяць чалавек забітыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках