3 траўня 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША ва Украіне: Разглядаюцца ўсе варыянты санкцый

7
Амбасадар ЗША ва Украіне: Разглядаюцца ўсе варыянты санкцый

Джэфры Пает мяркуе, што крызіс ва Украіне можна развязацца мірным шляхам.

Ён папярэдзіў аб магчымых санкцыях. "Мы верым, што крызіс ва Украіне можна развязаць шляхам дыялогу. Разглядаюцца ўсе варыянты санкцый у адказ на ўжыванне гвалту", - напісаў ён на сваёй старонцы ў "Твітэры".

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпаленыя офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны. Пяцёра чалавек забітыя.

Калаж Голас Сталіцы

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках