4 траўня 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод забітых у Кіеве - грамадзянін Грузіі і ліквідатарка аварыі на ЧАЭС

5
Сярод забітых у Кіеве - грамадзянін Грузіі і ліквідатарка аварыі на ЧАЭС

Народны дэпутат Аляксандр Доній абвясціў імёны загінулых 18 лютага ў Кіеве актывістаў Майдана.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры». Паводле ягоных слоў, адзін з загінулых - Дзідыч Сяргей з Гарадзенкі, другі - Уладзімір Кішчук з Запарожскай вобласці, трэці - Сяргей Шапавал з Кіева.

Акрамя таго, паводле інфармацыі «Тиждень», недалёка ад станцыі метро Хрышчацік на вуліцы Інстытуцкай выяўленыя два целы загінулых пратэстоўцаў. На месца падзеі прыбыла следчая аператыўная група Пячэрскага райаддзела міліцыі.

Адзін з загінуўшых там меў пры сабе пашпарт грамадзяніна Грузіі на імя Zurab Khurtsia №620075680, выданны пасольствам гэтай краіны ва Украіне. Дата нараджэння - 29 ліпеня 1960 года. Другая загінулая - жанчына сярэдніх гадоў. Пры сабе мела пасведчанне ліквідатара чарнобыльскай катастрофы №073155 на імя Дваранец Антаніна.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпаленыя офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны. Пяць чалавек забітыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках