4 траўня 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Украіне патрэбныя стрыманасць і кампраміс

3

Міністр замежных спраў Польшчы заклікае бакі супрацьстаяння ў Кіеве спыніць гвалт.

«Украіна, відавочна , гатовая вырваць паразу з пашчы паспяховых перамоваў. Стрыманасць і палітычны кампраміс тэрмінова патрэбныя», - напісаў Радаслаў Сікорскі на сваёй старонцы ў «Твітэры».

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпаленыя офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны. Пяць чалавек забітыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках