3 траўня 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынат Ахметаў: Ужыванне сілы да мірных людзей нічым не апраўданае

15
Рынат Ахметаў: Ужыванне сілы да мірных людзей нічым не апраўданае

Украінскі алігарх перакананы: няма такіх акалічнасцяў, якія апраўдалі б гвалт супраць людзей.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Рыната Ахметава, распаўсюджанай у аўторак вечарам, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Мірныя людзі не павінны пакутаваць ні ў якім разе. Гэта павінна стаць галоўнай задачай і ўлады, і апазіцыі, усіх супрацьлеглых сіл, - мяркуе алігарх. - Чалавечыя ахвяры і пацярпелыя з боку пратэстоўцаў і праваахоўнікаў падчас вулічных сутыкненняў - недапушчальны кошт за палітычныя памылкі".

У заяве таксама адзначаецца, што Ахметаў заклікае спыніць кровапраліцце на вуліцах Кіева, усім варагуючым сілам тэрмінова вярнуцца ў перамоўны працэс і ні на хвіліну не спыняць працу да таго часу, пакуль не будзе знойдзены выхад для Украіны з глыбокага палітычнага крызісу.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпаленыя офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны. Дзевяць чалавек загінулі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках