3 траўня 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана: Еўропа, у вас на вачах забіваюць Украіну

22
Руслана: Еўропа, у вас на вачах забіваюць Украіну

Руслана Лыжычка просіць Еўропу ўвесці санкцыі неадкладна, каб спыніць вайну ўлады супраць украінцаў.

Пра гэта ўкраінская спявачка паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук».

Руслана Лыжычка падкрэсліла, што трэба неадкладна пачаць аб'ектыўнае расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці - злачынцы павінны адказваць перад міжнародным трыбуналам.

«Еўропа! Спыні абяцанні, пачні дзейнічаць. У вас на вачах забіваюць Еўропу ва Украіне! У вас на вачах знішчаюць дэмакратычную Украіну і людзей, якія выбралі еўрапейскія каштоўнасці», - заявіла Руслана.

Перад пачаткам штурму спявачка знаходзілася на Майдане Незалежнасці.

«Трымайцеся, людзі! Улада, апамятайся! Еўропа, свет, заўважце нас! Заўважце, што ёсць Украіна ў цэнтры Еўропы»,- гэта былі апошнія словы Русланы са сцэны Еврамайдана.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загарожвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Падпаленыя офіс партыі рэгіёнаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзводзяць новыя барыкады. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны. Дзевяць чалавек загінулі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках