3 траўня 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя ў Чарнаўцах перайшла на бок народа

14

У Чарнаўцах начальнік аблуправы МУС Аляксандр Дзямідаў заявіў, што «букавінская міліцыя з народам».

Як паведамляе TVi, ён падышоў да мітынгоўцаў на плошчы перад абласной дзяржаўнай адміністрацыяй.

Людзі сустрэлі гэтую заяву воплескамі і воклічамі «Ура!» і скандаваннем «Міліцыя з народам!»

Аляксандр Дзямідаў цяпер стаіць побач са старшынём Чарнавіцкай АДА Міхайлам Папіевым, якога ўдзельнікі пратэстаў выпіхнулі з кабінета на плошчу, патрабуючы напісаць заяву аб адстаўцы.

Прызначаны Віктарам Януковічам губернатар заявіў, што гатовы напісаць заяву аб адстаўцы, калі мітынгоўцы не будуць ужываць пагромы і гвалт у вобласці. Аднак людзі практычна яго ня слухалі і крычалі «Адстаўку!»

Адначасова да пратэстоўцаў выйшаў старшыня Чарнавіцкай абласной рады Міхайла Гайнічэру, які паведаміў, што сёння на 18:00 склікаюць пазачарговую сэсію аблрады, на якую, паводле ягоных слоў, у прыватнасці вынесенае пытанне пра недавер старшыні Чарнавіцкай АДА Папіеву. Аднак пратэстоўцы намагаюць неадкладнай адстаўкі.

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі развязаць палітычны канфлікт у краіне. Па мітынгоўцах стралялі са шратавікоў, спецвайскоўцы выкарыстоўвалі гранаты, гумовыя кулі і карцеч. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты збудавалі новыя барыкады, аднак неўзабаве іх выціснулі з урадавага квартал. Медыкі і дэпутаты паведамілі пра пяць загінулых. Увечары і ўночы, пасля пачатку зачысткі самага Майдана Незалежнасці, колькасць забітых вырасла да 26 чалавек. Некалькі сотняў дэманстрантаў атрымалі раны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках