6 траўня 2024, панядзелак, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Данькоў: Я апынуўся ў ГУЛАГу

16
Юрый Данькоў: Я апынуўся ў ГУЛАГу

Былы ўладальнік Dankoff Club назваў жахлівымі ўмовы ў жодзінскай турме.

«Муж коратка напісаў: «Я ў ГУЛАГу», - паведаміла «Радыё Свабода» жонка асуджанага Наталля Данькова. «Да гэтага часу разгляд не тое што не прызначаны, але справу нават не перадалі ў Менскі гарадскі суд. Кажу адвакатам, што трэба скардзіцца, а тыя ў адказ, што бессэнсоўна», - дадала яна.

Нагадаем, уладальнік Dankoff Club Юрый Данькоў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Такі прысуд быў абвешчаны 23 снежня 2013 года ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Суд над Данькоым пачаўся 18 верасня мінулага года ў закрытым рэжыме. Па словах яго сваякоў, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасці прад'яўленых абвінавачванняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схіленні да заняткаў прастытуцыяй.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках