29 красавiка 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Я перасцерагаю Пуціна

15
Віталь Клічко: Я перасцерагаю Пуціна

Рэакцыя Расеі на падзеі ва Украіне выклікае непакой.

Пра гэта Віталь Клічко заявіў у інтэрв'ю нямецкаму таблоіду Bild, піша NEWSru.ua.

Пасля таго, што здарылася, "я нарэшце магу свабодна гаварыць" па тэлефоне, падзяліўся радасцю Клічко. Пры Януковічы яму "даводзілася шукаць сакрэтныя месцы" для такіх размоў, з-за чаго ў яго развілася "параноя". Па словах баксёра, былі моманты, калі яму даводзілася баяцца за сваё жыццё, "асабліва ў апошнія 3-4 тыдні". Ён распавёў, што рухаўся ў браняваным аўтамабілі ў суправаджэнні целаахоўцаў.

"Аднойчы я ехаў каля двух ночы ў машыне ў бок Майдана, і тут нас паспрабавалі спыніць падасланыя ўрадам правакатары, - распавёў суразмоўца. - Я сказаў свайму кіроўцу, каб ён хутчэй праязджаў далей, але раптам пачуліся стрэлы, трапілі яны па машыне, якая ехала ззаду нас. Дзякуй богу, па меншай меры падчас гэтага здарэння нікога не параніла".

Клічко паведаміў, што рэакцыя Расеі на тое, што адбылося, выклікае ў яго перасцярогі: "Зараз Расея спрабуе аказваць моцны ўплыў на ўсходзе нашай краіны, там нам трэба быць асабліва пільнымі". У той жа час, ён, па яго словах, "не можа сабе ўявіць" ваеннага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны. Клічко перакананы, што "крывавы дыктатар" Януковіч павінен "ва Украіне адказваць за свае дзеі перад судом". У сувязі з гэтым ён "перасцярог" прэзідэнта РФ, каб той не прымаў у сябе Януковіча.

Поціск рукі з Януковічам пасля падпісання пагаднення аб перамір'і ў мінулую пятніцу быў памылкай, прызнаў Клічко. "Мне не трэба было гэтага рабіць", - сказаў ён, патлумачыўшы, што спрабаваў "прадухіліць далейшае кровапраліцце... Януковіч быў непрадказальны, ніхто не ведаў, ці не адправіць ён на вуліцу яшчэ і ваенных і ці не здарыцца яшчэ адна бойня".

З пункту гледжання апазіцыянера, "пажадана, каб ЕЗ стаў пасярэднікам і паспрабаваў не дапусціць хваляванняў ва ўсім рэгіёне", у прыватнасці, яму хацелася б, каб Еўразвяз правёў перамовы з Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках