29 красавiка 2024, панядзелак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нацбібліятэцы адкрылі выставу памяці Чавеса

1
У Нацбібліятэцы адкрылі выставу памяці Чавеса

Менчукам прапануюць наведаць выставу памяці венесуэльскага дыктатара.

Фотавыстава «5 гадоў - 5 візітаў», прысвечаная памяці былога кіраўніка Венесуэлы Уга Чавеса, адкрылася сёння ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, перадае БелТА.

Як паведамляе агенцтва, мерапрыемства праходзіць падчас міжнароднай кампаніі «Па слядах Чавеса» з нагоды першай гадавіны з дня смерці прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы былі ўручаныя прызы і падарункі пераможцам конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму «Чавес у Беларусі». У конкурсе бралі ўдзел вучні 4-х і 7-х класаў беларускіх школ з паглыбленым вывучэннем іспанскай мовы.

Нагадаем, у пачатку студзеня стала вядома, што ў Менску адкрылі парк Уга Чавеса. Парк размешчаны ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках