29 красавiка 2024, панядзелак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоплены парламент Крыму зацвердзіў урад

2
Захоплены парламент Крыму зацвердзіў урад

Вярхоўная Рада Крыму на пазачарговай сесіі парламента зацвердзіла новы склад Саўміна паўвыспы.

Пра гэта паведаміла Крымскае інфармацыйнае агенцтва ў пятніцу, 28 лютага.

У прыватнасці, старшыні Савета міністраў Сяргею Аксёнаву прызначылі 5 намеснікаў. Першым намеснікам кіраўніка Саўміна стаў Рустам Цеміргаліеў, віцэ-прэм'ерамі - Мікалай Янакі, Сяргей Доніч, Вольга Кавіцідзі, Ларыса Апанасюк. Таксама апошняя была прызначаная кіраўніцай апарата Савета міністраў АРК.

Міністрам эканамічнага развіцця і гандлю АРК засталася Святлана Вярба.

Міністрам фінансаў быў прызначаны Уладзімір Левандоўскі.

Міністр культуры - Вера Навасельская.

Міністр аховы здароўя - Пётр Міхальчэўскі.

Міністрам аграрнай палітыкі і харчавання застаўся Мікалай Палюшкін, міністрам адукацыі і навукі, моладзі і спорту - Наталля Ганчарова.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць паводле артыкула «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум для пашырэння паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Паводле некаторых звестках, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Савета бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках