29 красавiка 2024, панядзелак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства замежных спраў Турцыі заклікала да здаровага сэнсу ў Крыме

10
Міністэрства замежных спраў Турцыі заклікала да здаровага сэнсу ў Крыме

Анкара спадзяецца на здаровы сэнс усіх бакоў супрацьстаяння і заступаецца за крымскіх татараў.

МЗС Турцыі кажа, што важна знайсці выхад з украінскага крызісу ў рамках захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу.

«Мы чакаем, што ўсе бакі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, у якой жывуць этнічна роднасныя нам крымскія татары, будуць дзейнічаць у рамках умеранасці і здаровага сэнсу», - цытуе tvi.ua заяву турэцкага МЗС са спасылкай на турэцкі сайт aa.com.tr.

Раней Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ва Украіне, у якой нагадаў аб гарантыях бяспекі Украіны ў абмен на адмову ад ядзернай зброі. Гэтыя гарантыі далі ў 1994 годзе Украіне Расея, ЗША і Вялікабрытанія.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць паводле артыкула «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Паводле некаторых звестак, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Рады бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках