3 траўня 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN выбачылася за «жарт» пра помнік у Берасцейскай цытадэлі

120
CNN выбачылася за «жарт» пра помнік у Берасцейскай цытадэлі

Рэдакцыя амерыканскага тэлеканала папрасіла прабачэння за ўключэнне манумента абаронцам крэпасці ў спіс найменш прыгожых помнікаў свету.

«Мы зразумелі, што згадка ў нашым артыкуле Берасцейскай цытадэлі абразіла людзей у Беларусі, - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце кампаніі. - Мы не хацелі нікога пакрыўдзіць, і просім прабачэнне. Мы апублікавалі такі артыкул, каб у жартаўлівай форме азнаёміць чытачоў з помнікамі з усяго свету. CNN прызнае, што гэты манумент вельмі важны для мноства людзей, якія памятаюць аб ахвярах, на якія пайшлі жаўнеры».

У той жа час, рэдактары сайта не сталі прыбіраць «Мужнасць» са складзенага імі рэйтынгу.

Раней адміністрацыя комплексу «Берасцейская цытадэль - Герой» назвала блюзнерствам уключэнне манумента ў спіс самых выродлівых помнікаў свету. Сваё абурэнне апублікаваным матэрыялам выказалі таксама ў Дзярждуме Расеі.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках