26 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя грыўны пашкодзіць беларускаму экспарту

9
Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя грыўны пашкодзіць беларускаму экспарту

Абясцэньванне валют суседніх краін не ідзе на карысць эканоміцы Беларусі.

Такім чынам экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў сайту charter97.org дэвальвацыю ўкраінскай грыўны на 9%.

«Думаю, 9% не з'яўляюцца буйным абвалам. За мінулы год беларускі рубель абясцэніўся на 11%, і расейскі абваліўся нядаўна на многія адсоткі. Але разлікі ў тавараабароце ідуць у асноўным на базе не нацыянальных валют, а на базе даляра і еўра. Таму я не думаю, што будуць нейкія буйныя праблемы», - лічыць эканаміст.

Пры гэтым эксперт адзначыў, што ўсякае абясцэньванне суседніх валют, безумоўна, тэарэтычна шкодзіць эканоміцы Беларусі, таму што экспарт і імпарт адпаведна ўвальваюцца і змяншаюцца.

«Імпарт з Украіны будзе рабіцца таннейшым, а экспарт ва Украіну будзе даражэць. Таму баланс паміж экспартам і імпартам будзе не на нашу карысць. У гэтым плане тэарэтычна гэта можа адбыцца. Наогул, калі, скажам, абясцэньваецца валюта ў Расеі, то трэба і нам абясцэньваць уласную валюту, калі абясцэньваецца валюта ва Украіне, то і нам трэба рабіць тое ж самае. Такая залежнасць ёсць», - дадаў Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, сёння Нацыянальны банк Украіны ўстанавіў афіцыйны курс грыўны ў адносінах да даляра на 7 лютага на ўзроўні 8,708. Дзеючы да гэтага афіцыйны курс 7,9930 грн за даляр утрымліваўся з 9 ліпеня 2012 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках