5 траўня 2024, Нядзеля, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка Цапкалы выкрылі ў хлусні

2
Намесніка Цапкалы выкрылі ў хлусні

Намеснік дырэктара Парку высокіх тэхналогій падмануў журналістаў.

«У інтэрв'ю дырэктара Парку высокіх тэхналогій у эфіры радыё «Голас Расеі» 25 чэрвеня 2013 года, на якое спасылаюцца амерыканскія журналісты ў сваіх матэрыялах, наогул не гаварылася ні слова аб праекце распрацоўкі партала Healthcare.gov», - заявіў «Радыё Свабода» намеснік дырэктара адміністрацыі ПВТ Аляксандр Марцінкевіч.

Але на сайце «Голас Расеі» ёсць відэа і аўдыёзапіс інтэрв'ю Валерыя Цапкалы пад назовам «Беларуская крэмніевая даліна» робіць поспехі». Чыноўнік кажа там літаральна наступнае:

«Адзін з нашых кліентаў - гэта Міністэрства аховы здароўя ЗША. Мы за грошы дапамагаем Бараку Абаме праводзіць рэформу аховы здароўя. Сэнс заключаецца ў тым, што праграміст будзе пісаць праграму, але для таго, каб правільнае заданне яму сфармуляваць, неабходна, каб хтосьці разабраўся ў заканадаўстве ЗША, якое датычыцца страхавой медыцыны. Чалавек вывучае заканадаўства ЗША, якія страхавыя выпадкі апісваюцца, колькі хто плаціць пры выпадку. Гэта ўсё распісвае бізнэс-аналітык, ён займаецца аналізам, як гэта ўсё там працуе. І пасля гэтага ён піша тэхнічнае заданне, і праграміст ужо будзе пісаць праграму, якая ўжо там будзе непасрэдна працаваць і будзе выходзіць на экраны кампутараў ва ўсіх бальніцах, ва ўсіх страхавых фірмах. Яны будуць бачыць профіль гэтага пацыента, кліента і гэтак далей, хто колькі павінен плаціць».

Інфармацыя пра тое, што праграмісты з Беларусі ўдзельнічалі ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння і заклалі ў яго код, які наносіць шкоду, з'явілася 3 лютага на сайце freebeacon.com. Аўтары сцвярджаюць, што амерыканскія спецслужбы праінфармавалі адміністрацыю Барака Абамы аб адчувальнасці сістэмы да кібератак у тым выпадку, калі ў яе распрацоўцы бралі ўдзел беларускія праграмісты з дзяржаўнай структуры.

Падставай для занепакоенасці спецслужбаў стала інтэрв'ю кіраўніка Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) Валерыя Цапкалы радыёстанцыі «Голас Расеі». Ён заявіў, што ПВТ мае заказ ад урада ЗША, які звязаны з рэформай аховы здароўя.

Сайт HealthCare.gov выкарыстоўваецца, каб шукаць і купляць медыцынскую страхоўку. Ён запушчаны 1 кастрычніка 2013 года ў рамках ініцыяванай Абамам рэформы аховы здароўя, якая атрымала назву Obamacare. Вядома, што сайт перастаў працаваць ужо ў першы дзень, бо не справіўся з мноствам запытаў.

Сайт распрацоўваўся тры гады. У распрацоўку ўкладзена амаль 300 мільёнаў даляраў.

6 лютага рэзідэнт беларускага Парку высокіх тэхналогій, кампанія EPAM са штаб-кватэрай у ЗША, афіцыйна абвясціла, што не мае ніякага дачынення да распрацоўкі праграмнага забеспячэння праграмы аховы здароўя адміністрацыі Барака Абамы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках