28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў запатрабаваў ад Пуціна неадкладна вывесці войскі з Крыму

31
Турчынаў запатрабаваў ад Пуціна неадкладна вывесці войскі з Крыму

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заклікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адклікаць вайскоўцаў з Крыму.

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе Украіны, піша «Карэспандэнт».

«Я асабіста звяртаюся да прэзідэнта Пуціна з патрабаваннем неадкладна спыніць правакацыю і адклікаць вайскоўцаў з Аўтаномнай Рэспублікі Крым, працаваць выключна ў рамках падпісаных умоў», - заявіў Аляксандр Турчынаў.

Акрамя таго, ён адзначыў, што РФ, ЗША і Вялікабрытанія з'яўляюцца гарантамі недатыкальнасці і цэласнасці тэрыторыі Украіны ў адпаведнасці з Будапешцкім мемарандумам.

Турчынаў таксама заявіў, што па ягонай просьбе і звароту парламента Украіны ў гэты момант праходзіць пасяджэнне Рады бяспекі ААН.

Ён таксама супакоіў грамадзянскае насельніцтва Крыма, паабяцаўшы, што ў бліжэйшы час сітуацыя на паўвыспе будзе стабілізаваная.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць пводле артыкула «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Паводле некаторых звестак, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Рады бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках