29 красавiка 2024, панядзелак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы спрабавалі патрапіць ў вайсковую частку ў Феадосіі

2
Расейскія вайскоўцы спрабавалі патрапіць ў вайсковую частку ў Феадосіі

В.а. міністра абароны Ігар Ценюх заявіў пра спробу пранікнення на тэрыторыю батальёна марской пяхоты ў Феадосіі збройнага расейскага ваеннага.

«У 2.30 было пранікненне ў батальён марской пяхоты ў Феадосіі, быў злоўлены расейскі марскі пяхотнік са зброяй», - сказаў ён, выступаючы пад час пасяджэння ўрада ў суботу, 1 сакавіка, паведамляе Карэспандэнт.

Ценюх дадаў, што цяпер праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні з прыцягненнем праваахоўных органаў і пракуратуры.

Сёння на пасяджэнні ўрада прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заклікаў Расею не правакаваць грамадзянскае і ваеннае супрацьстаянне ва Украіне. «Мы патрабуем ад урада РФ і ўладаў адклікаць свае войскі, і вярнуць у месца дыслакацыі. Расейскія партнёры, спыніце правакаваць грамадзянскае і ваеннае супрацьстаянне ва Украіне», - сказаў ён, адкрываючы пасяджэнне.

Ён падкрэсліў, што Украіна не будзе паддавацца на правакацыі, і не пойдзе на сілавыя метады рэагавання.

У пятніцу, 28 лютага, СМІ паведамлялі, што многія вайсковыя аб'екты і адмінбудынкі былі захопленыя невядомымі ўзброенымі людзьмі ў масках. Памежная служба Украіны паведаміла, што расейскія ваенныя верталёты незаконна перасеклі мяжу Ўкраіны. Акрамя таго паведамлялася, што ў Сімферопалі высаджваецца дэсант самалётаў ВПС Расеі.

У сувязі з гэтым Вярхоўная Рада папрасіла склікаць экстранае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, правесці маніторынг сітуацыі ў Крыме і прыняць меры ў выпадку парушэння яе суверэнітэту. Выконваючы абавязкі прэзідэнта, спікер парламента Аляксандр Турчынаў ў пятніцу ўвечары заявіў, што Расея пад выглядам вучэнняў ўвяла войскі ў Крым, чым правакуе ваенны канфлікт. Ён запатрабаваў ад кіраўніцтва РФ неадкладна адклікаць войскі.

Фота: flot.sevastopol.info

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках