29 красавiка 2024, панядзелак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі ўлады ў Крыме маюць намер правесці 30 сакавіка «рэферэндум»

25

Каля будынка парламенту ў Сімферопалі дзяжураць расейскія ваенныя з аўтаматамі і кулямётамі.

«Рэферэндум» аб статусе Крымскай Аўтаномнай Рэспублікі пройдзе 30 сакавіка.

Пра гэта заявіў старшыня рады міністраў аўтаноміі Сяргей Аксёнаў.

«У сувязі з неабходнасцю мы наважыліся паскорыць правядзенне рэферэндуму аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Рэферэндум прызначаны на 30 сакавіка», - растлумачыў Аксёнаў.

Тым часам, каля крымскага парламента ў Сімферопалі з'явіліся ўзброеныя людзі ў поўным баявым абмундзіраванні, якое цалкам адпавядае амуніцыі, якая выкарыстоўваецца расейскай арміяй.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», блізу 10 чалавек знаходзіцца на рагу вул. К.Маркса і Жукоўскага.

На парапеце ля аднаго з фантанаў размясцілася трое кулямётчыкаў, двое занялі баявыя пазіцыі, адзін ходзіць па парапеце. Каля іх знаходзіцца група людзей з георгіеўскімі стужачкамі - блізу 20 чалавек.

Узброеныя людзі таксама знаходзяцца перад будынкам Рады міністраў Крыму.

Паводле дадзеных Крымскага інфармацыйнага агенцтва, у Сімферопалі ў некалькіх месцах заўважанае перамяшчэнне ваенных машын.

Нумары або якія-небудзь іншыя апазнавальныя знакі адсутнічаюць.

На вуліцах Сімферопаля нязвыкла мала людзей, у горадзе амаль няма транспарту. Са словаў сімферопальцаў, не працуе большасць маршрутаў гарадскога транспарту. Службы таксі працуюць у звычайным рэжыме, кошты не павысіліся.

Фото: kianews.com.ua
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках