28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана - Пуціну: Пакіньце нашу краіну ў спакоі!

22
Руслана - Пуціну: Пакіньце нашу краіну ў спакоі!

Народная артыстка Украіны Руслана звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Расеі.

Адкрытая заява Прэзідэнту Расейскай Федэрацыі У. У. Пуціну

Як актывістка ЕўраМайдану, Народная Артыстка Украіны, пераможца песеннага конкурсу «Еўравізія», я хачу звярнуцца да Прэзідэнта Расеі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна з просьбай - пакіньце нашу краіну ў спакоі! Пралілося ўжо занадта шмат крыві. Мы не хочам больш. Украіна імкнецца да міру, спакою і дабрабыту. На Майдане няма і ніколі не было тэрарыстаў, фашыстаў або нацыстаў, якімі называла мірных ўкраінскіх дэманстрантаў з першага дня пратэстаў крывавая кліка Януковіча і яго паслугачоў. Я стаяла на Майдане з самага першага дня і бачыла на ўласныя вочы, як развіваліся падзеі.

Мітынгоўцы на Майдане ў Кіеве і на плошчах іншых гарадоў Украіны ставіліся і ставяцца да рускага народа з павагай і падтрымкай, прымаючы пад увагу той факт, што сярод дэманстрантаў немалы працэнт рускамоўных, а таксама грамадзян Украіны, семейнікі якіх этнічныя рускія.

Мы не хочам ваенных дзеянняў і ўварванняў ў нашу краіну. Мы гатовыя развязаць канфлікты мірным шляхам, ўзгоднена, узважана і справядліва. Калі Расеі ўсё ж такі ўдасца захапіць Крымскі паўвостраў, гэтая перамога стане самай вялікай яе паразай за ўвесь час найноўшай гісторыі. Пачаўшы перадзел межаў і парушыўшы Будапешцкую дамову, Расея дасць старт перагляду ўласнага суверэнітэту і цэласнасці, актывізаваўшы сепаратыстаў на ўласных тэрыторыях, якіх нашмат болей, чым ва Украіне.

Украінцы сёння зрабілі свой выбар на карысць дэмакратыі і павышэння стандартаў жыцця. Мы імкнемся да лепшага для сябе і нашых будучых пакаленняў. І гэта наша права! Сярод нас не толькі ўкраінцы з заходніх і цэнтральных рэгіёнаў Украіны. Сярод нас кіяўляне, сярод нас дзясяткі тысяч актывістаў з усходніх і паўднёвых абласцей. Сярод нас студэнты, якіх жорстка збілі падчас першага штурму Майдана. Сярод нас нацыянальныя меншасці, якія пажадалі ў знак салідарнасці падтрымаць украінцаў на Майдане. Сярод нас тыя, хто змагаецца за сваю будучыню і будучыню ўсёй краіны!

Мы заклікаем Вас спыніць ўмяшанне ў працэсы, якія сёння адбываюцца на тэрыторыі Украіны, падрываючы гэтым і нашу, і вашу Незалежнасць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках