29 красавiка 2024, панядзелак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Гэта не флот, гэта акупацыйны корпус

9
Віталь Портнікаў: Гэта не флот, гэта акупацыйны корпус

Цяпер увесь свет ведае, навошта Расеі Севастопаль.

«У крэпасці Барселоны галоўная славутасць - гарматы, якія павернутыя дуламі ў бок вольнага горада, а не да мора. Змрочны сімвал Кастыльскага валадарства, гарматы супраць заваяваных народаў. Так і Чарнаморскі флот Расеі. Ваенныя стратэгі усяго свету ламалі галаву над тым, з кім можа ваяваць гэтая груда ржавага жалеза, даўно ўжо якая стала сімвалам правалаў у марскіх баталіях. Навошта Расеі Севастопаль?

Цяпер свет ведае навошта: для вайны супраць народа Украіны. Гэта не флот. Гэта акупацыйны корпус», - напісаў вядомы ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў у «Фэйсбуку», каментуючы апошнія падзеі ў Крыме.

Нагадаем, самаабвешчаны крымскі прэм'ер Сяргей Аксёнаў падчас выступу на адкрыцці пасяджэння Рады міністраў Крыму заявіў, што да аховы важных аб'ектаў аўтаноміі прыцягнутыя вайскоўцы Чарнаморскага флоту Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках