27 красавiка 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Арэшкін: Януковічу загадалі паказацца на публіцы

7
Дзмітрый Арэшкін: Януковічу загадалі паказацца на публіцы

Расейскі палітолаг пракаментаваў сённяшняе выступленне экс-прэзідэнта Украіны.

«Мне здаецца, прэс-канферэнцыя Януковіча была загадзя пустой. І яе сэнс заключаўся толькі ў тым, каб прадэманстраваць яго жывым і здаровым. Пацвердзіць словы Пуціна, што ён яшчэ прастудзіцца на чыім-небудзь там пахаванні. Аб мізэрнасці Віктара Януковіча як палітыка паспелі заявіць і сам Уладзімір Пуцін, і Дзмітрый Мядзведзеў.

Так што тое, што Януковіч прамаўляе, можа быць цікава толькі для наменклатуры з нашага боку. Увесь астатні свет разумее, што Януковіч пенсіянер, які вывез з сабой у Расею некалькі дзесяткаў кілаграмаў даляраў, і будзе пражываць жыццё ў нашай дзяржаве, таму што больш яму дзецца яму няма куды. Ніякай палітычнай вагі ён, натуральна, не мае, гэта прызнана самім кіраўніцтвам. А словы яго тым больш ніякага сэнсу не маюць. І што ж яму было абвяшчаць, стукаць кулаком па трыбуне і, як браваму салдату Швейку, заклікаць ісці на Будапешт? Усё гэта было б недарэчы.

Яму загадалі паказацца - з тым, каб прыбраць з друку гнюсныя здагадкі з тым, што яго, магчыма, ужо няма ў жывых, - вось ён і паказаўся. У гэтым, уласна, і быў увесь сэнс шоў», - напісаў ён у блогу на сайце «Эхо Москвы».

Нагадаем, падчас свайго выступлення ў Растове-на-Доне Януковіч заявіў, што ён жывы, адчувае сябе добра і плануе вярнуцца ў Кіеў, як толькі з'явіцца такая магчымасць. Паводле яго слоў, прызначаныя на 25 траўня выбары прэзідэнта Украіны нелегітымныя.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках