27 красавiка 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Вайна з Украінай абрыне ВУП Расеі

32
The Wall Street Journal: Вайна з Украінай абрыне ВУП Расеі

Амерыканскі банк Citi рэзка панізіў прагноз па росце ВУП Расеі - з 2,6% да 1% у гэтым годзе.

Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal са спасылкай на даследаванне фінарганізацыі, перадае ТСН.

Адной з прычын пагаршэння прагнозу банк называе сітуацыю ва Украіне. "Рост напружанасці ва Украіне ўяўляе сабой сур'ёзны негатыўны фактар для расейскай эканомікі, ствараючы рызыку яе запаволення", - адзначаецца ў дакуменце.

Таксама, паводле даследавання, нестабільная сітуацыя на рынках негатыўна паўплывае і на аб'ём інвестыцый у Расею.

Адзначым, што афіцыйны прагноз росту ВУП РФ складае 2,5 адсоткі. У 2013 годзе рост расейскай эканомікі склаў 1,3% пры першапачатковым прагнозе ў 3,6%. З пачатку 2014 года эканоміка Расеі адчувае негатыўны ўплыў крызісу ва Украіне. Пры гэтым дзень канфлікту ў Крыме каштаваў Расеі больш, чым Алімпіяда ў Сочы. Акрамя таго, у апошнія месяцы адбываецца паслабленне рубля.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках