28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы псіхіятр расшыфраваў зварот Януковіча

17
Вядомы псіхіятр расшыфраваў зварот Януковіча

Украінскі і еўрапейскі псіхіятр Аляксандр Фільц мяркуе, што экс-прэзідэнт Віктар Януковіч не сказаў ніводнаго слова ад сябе.

«Заяву Януковіча я б успрымаў як пагрозу арганізацыі контррэвалюцыі ва Украіне на ўсёй тэрыторыі, або ў максімальна большай колькасці абласцей, - сказаў ён у камэнтары Gordonua.com. - Сродкі гэтай контррэвалюцыі могуць быць розныя: ад сабатажу і правакацый да, барані Бог, тэрактаў. Гэтая пагроза была відавочна напісаная і ўкладзеная яму ў вусны. Было ясна відаць, што гэта не ягоныя словы», - адзначыў псіхіятр.

На думку Фільца, Януковіч не вымавіў ніводнага слова ад сябе асабіста. «Было відаць, што ён чытаў, і чытаў не свае словы. Ён нават шукаў словы і спыняўся. Ніводнага слова ад сябе не сказаў».

Экспэрт мяркуе, што Расея выкарыстоўвае Януковіча ў якасці замежнага прамоўцы расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, бо наўпрост звяртацца да Захаду расейскі лідэр не хоча, ён наважыў для гэтай мэты выкарыстаць Януковіча.

«Мне падалося, што ягонымі вуснамі Расея хоча выказаць свае прэтэнзіі да Захаду, каб не гаварыць напрост. У гэтым выпадку заўсёды можна сказаць, што гэта не Расея кажа, а Украіна, гэта значыць яе абраны прэзідэнт», - выснаваў Фільц.

Сёння Віктар Януковіч сабраў прэс-канферэнцыю ў расейскім Растове-на-Доне. Заявіў, што жывы і застаецца прэзідэнтам Украіны. Чытаў заяву 8 хвілін.

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма палітычнай будучыні. Заява прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове 4 сакавіка. Пуцін дадаў, што ва Украіне Януковіча маглі б забіць, калі б той не пакінуў краіну. Расея, паводле ягоных слоў, надала былому прэзідэнту прытулак з гуманітарных меркаванняў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках