28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрадзеныя ў Крыме актывісты і журналісты выйшлі на свабоду

3
Выкрадзеныя ў Крыме актывісты і журналісты выйшлі на свабоду

Дзве журналісткі, якія былі затрыманыя баявікамі-сепаратыстамі на Перакопе, ужо на волі.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў «Твітэры» актывіст Аляксей Грыцэнка. «Журналістак Шуру Разанцаву і Кацярыну Бутко адпусцілі», - напісаў ён.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў актывіст Аўтамайдану Сяргей Хаджынаў. «Дзяўчат актывістак Аўтамайдану Шуру Разанцаву, Кацярыну Бутко, журналістку Алену Максіменку, фатографа Алеся Крампляса і Яўгена Рахно адпусцілі. Наколькі мне вядома, яны ўжо знаходзяцца ў Херсонскай вобласці», - сказаў ён.

Пакуль ніякай інфармацыі пра тое, дзе іх утрымлівалі і чаму, няма, піша Цензор.нет. Падрабязнасці абяцаюць даць пасля таго, як яны ўсё прыедуць у Херсон.

Актывістаў і журналістаў затрымалі на ўездзе ў Крым з боку Херсонскай вобласці 9 сакавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках