30 красавiка 2024, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская ваенная тэхніка накіравалася ўглыб Крыма (Відэа)

17

На чыгуначных платформах знаходзяцца 14 комплексаў С-300, 4 БТРа сувязі, 5 КАМАЗаў, 4 УРАЛа з кунгамі, 4 УРАЛа тэнтаваных.

Пра гэта паведамляе кіраўнік крымскага медыя-цэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў.

Крыніцы з Керчы паведамляюць, што сёння раніцай углыб Крыма прайшоў эшалон з расейскай ваеннай тэхнікай, на чыгуначных платформах знаходзяцца 14 комплексаў С-300, 4 БТРа сувязі, 5 КАМАЗаў, 4 УРАЛа з кунгамі, 4 УРАЛа тэнтаваных.

«Па інфармацыі крыніц у Джанкоі ў гэтыя хвіліны выцягваецца калона ваеннай тэхнікі РФ. Нарпамак руху калоны невядомы. Аслабленая блакада ў Інкермане. Вайскоўцаў і персанал базы, а таксама службы, якія забяспечваюць харчаваннем базу, прапускаюць на тэрыторыю аб'екта праз верхні КПП», - напісаў Селязнёў у «Фэйсбуку».

Па словах Селязнёва, напярэдадні адбылося пастраенне асабістага складу войскаў РФ, дыслакаваных на аэрадроме ў Джанкоі. Са словамі на дарогу да прысутных з блаславеннем і пажаданнем звярнуліся ваенныя капеланы.

«Намеснік начальніка базы па працы з асабовым складам сёння раніцай праінфармаваў інкерманскіх казакоў і расейскіх салдат, якія праводзяць блакаду, аб наяўнасці дамоўленасцей аб недапушчэнні правакацый паміж камандуючым ВМСУ і ЧФ РФ», - адзначыў Селязнёў.

Раней кіраўнік Крымскага медыяцэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў паведамляў, што расейскія вайскоўцы заблакавалі тэрыторыю крымскага ваеннага радыёперадавальнага цэнтра Пеленг у Зеленагорску, станцыі радыётэхнічнага батальёна Ай Петры, а таксама імі цалкам заблакаваная база захоўвання зброі ў Інкермане.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках