28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя падтрымала ўварванне Расеі ва Украіну

60
Паўночная Карэя падтрымала ўварванне Расеі ва Украіну

Услед за Сірыяй дзеянні Крамля ў вайсковым ўмяшанні ў Крыме афіцыйна падтрымала Паўночная Карэя.

ЗША вінаватыя ў «трывожных падзеях ва Украіне», у тым ліку ў «жорсткім парушэнні правоў народаў на самавызначэнне». Пра гэта заявіў пасол КНДР у Маскве Кім Ён Джэ, паведамляе РІА Новости.

«Апошнія трывожныя падзеі ва Украіне, справакаваныя па загадзя падрыхтаваным змоўніцкім сцэнары ЗША і краін Захаду і пры іх падбухторванні, пераканаўча паказваюць, хто на самай справе з'яўляецца завадатарам усіх бед на нашай планеце, хто дамагаецца звяржэння сярод белага дня суверэннай дзяржавы і жорсткага зневажання правоў народаў на самавызначэнне», - сказаў дыпламат пад час прыёму, прысвечанаму 65-годдзю падпісання пагаднення аб эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Расеяй і КНДР.

Фактычна гэтымі словамі паўночнакарэйскі амбасадар заявіў аб афіцыйнай падтрымцы Паўночнай Карэяй ваеннай інтэрвенцыі Расеі ва Украіну.

Нагадаем, раней у падтрымку палітыкі Расеі ў крымскім крызісе выказаўся сірыйскі дыктатар Башар Асад. Пазіцыю Украіны падтрымліваюць пераважная большасць краін - сябраў ААН і ўсе краіны G7, уключаючы Кітай.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках