28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Украіны: Ад наступстваў вайны пацерпіць уся Еўропа

47
Экс-міністр абароны Украіны: Ад наступстваў вайны пацерпіць уся Еўропа

А сама Расея, калі не прыслухаецца да заклікаў Украіны спыніць агрэсію ў Крыме, разваліцца.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю радыё «Свабода» выказаў былы міністр абароны, генерал арміі, народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Аляксандр Кузьмук.

«Калі нас не пачуе Расейская Федэрацыя, то не толькі Украіны не стане - не стане Расейскай Федэрацыі. Калі яны жадаюць вайны, то яна будзе зацяжная, крывавая.

Вы хочаце вайны з краінай, у якой пяць атамных станцый? Еўрапейцы, вы пра гэта падумайце! У рэшце расейцы, вы пра гэта падумайце! Украіна, у якой гідравузлы, аміякаправоды, нафтаправоды і ўсё астатняе, то калі гэта будзе гарэць, то ніхто не схаваецца ні за Альпамі, ні за Уральскімі гарамі», - кажа Кузьмук.

Нагадаем, Вярхоўная Рада Крыму прызначыла на 16 сакавіка «рэферэндум», што да будучага статусу АР Крым. Зараз на тэрыторыі АРК знаходзяцца ўзброеныя вайскоўцы Расеі, аднак на іх няма апазнавальных знакаў.

Фота: gazeta.ua

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках