29 красавiка 2024, панядзелак, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты спрабавалі захапіць будынак СБУ ў Данецку

9

Частка прарасейскіх мітынгоўцаў выбілі дзверы і ўварваліся ў будынак.

Яны некаторы час знаходзіліся на першым паверсе, былі спробы прарвацца на другі паверх, пішуць «Новости Донбасса».

У звестках прыкладна а 16:00 паводле мясцовага часу ўдзельнікі мітынгу добраахвотна пакінулі будынак. У калідоры на першым паверсе будынка стаялі людзі ў цывільным і не прапускалі агрэсіўных актывістаў далей. Мітынгоўцы хацелі каб начальнік СБУ выйшаў і «даў прысягу», аднак ён адмовіўся гэта зрабіць.

Была агучаная прапанова пакінуць плошчу перад СБУ і сам будынак, і, альбо вярнуцца на плошчу Леніна, альбо адправіцца пікетаваць Варашылаўскі РАУС. Практычна ўсе мітынгоўцы паводле стану на 16:10 сышлі на плошчу Леніна. Перад будынкам СБУ засталося блізу 30 мітынгоўцаў і амаль 100 праваахоўнікаў.

Калона рухаецца ў бок плошчы Леніна. Яны заблакавалі адну паласу руху на вуліцы Арцёма.

Раней паведамлялася, што прадстаўнік арыштаванага лідара сепаратыстаў Паўла Губарава а 15:20 выйшаў пасля перамоваў з будынка СБУ, пад якім сёння прайшоў пікет прарасейскіх актывістаў.

Адзначым, што напярэдадні беспарадкаў на вуліцах горада былі заўважаныя аўтобусы і маршрутныя таксі з «турыстамі». Людзі высаджваліся з аўтобусаў, ім раздавалі расейскія сцягі. Людзі пачыналі фатаграфавацца і паводзіць сябе так, што здаецца яны ўпершыню ў Данецку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках