29 красавiка 2024, панядзелак, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы спынілі правакацыю расейскіх салдат

24
Украінскія вайскоўцы спынілі правакацыю расейскіх салдат

Узброеныя расейскія вайскоўцы спрабавалі патрапіць у Херсонскую вобласць з Крыму.

Сіламі падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны спроба пранікнення з боку Арабацкай стрэлкі была спынена. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Украіны, паведамляе УНП.

«Адпор быў ажыццёўлены неадкладна. Расейскія вайскоўцы вярнуліся на ранейшае месца знаходжання», - гаворыцца ў паведамленні, у якім адзначаецца, што з мэтай неадкладнага рэагавання на правакацыю, з украінскага боку былі паднятыя сілы армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны, а таксама сілы аэрамабільнага батальёна.

Нагадаем, каля пасёлка Стралковае (Арабацкая стрэлка, Геніческі раён, Херсонская вобласць) арыентыровачна ў 13:30 паводле мясцовага часу з верталётаў высадзіўся дэсант з 40 марскіх пяхотнікаў расейскіх войскаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках