29 красавiка 2024, панядзелак, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Маккейн: ЗША павінны аказаць Украіне вайсковую дапамогу

46
Джон Маккейн: ЗША павінны аказаць Украіне вайсковую дапамогу

Сенатар ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн выступае за вылучэнне Украіне вайсковай падтрымкі.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі, паведамляюць «Украінскія навіны».

«Украіне неабходная праграма падтрымкі ў вайсковай сферы, уключаючы як зброю, якая дзейнічае на поўнае паражэнне, так і зброю для абароны. Рускія стаяць на межах Украіны. Сітуацыя вельмі напружаная. Свабодныя людзі, якія з'яўляюцца ахвярамі агрэсіі, імкнуцца абараніць свае дамы і выкарыстоўваюць вельмі сціплыя сродкі», - адзначыў Джон Маккейн.

«Думаю, нам трэба даць дапамогу. Я не хачу спараджаць марныя надзеі, але ёсць пэўныя рэчы, якія цалкам здзяйсняльныя», - дадаў сенатар. Таксама ён адзначыў, што ў ЗША занепакоеныя далейшым лёсам украінскіх вайскоўцаў, якія зараз знаходзяцца ў Крыме.

На яго думку, праз тое, што ўкраінскія вайсковыя аб'екты ў Крыме блакуюцца, вайскоўцы знаходзяцца ў небяспецы. Таксама Маккейн заклікаў Расею ўстрымацца ад агрэсіўных дзеянняў і паважаць гонар і годнасць украінскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках