4 траўня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Ярэма: Украінскія войскі не пакінуць Крым

8
Віталь Ярэма: Украінскія войскі не пакінуць Крым

Украінскія вайскоўцы не сыдуць з Крыма, незалежна ад таго, якімі будуць вынікі так званага «рэферэндуму».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» заявіў першы віцэ-прэм'ер урада краіны Віталь Ярэма.

«Ніякіх законных юрыдычных дзеянняў у Крыме не будзе адбывацца. Тое, што называюць «рэферэндум» - гэта распрацоўка Расейскай Федэрацыі з ужо вядомым нам вынікам. Будзе абвешчана, што 70-80% крымчан прагаласавалі за аддзяленне Крыму ад Украіны і далучэнні да Расеі. Гэты паказчык ужо напісаны ў Маскве. Што тычыцца ваенных дзеянняў на тэрыторыі Крыму, то будзем спадзявацца, што правакацыі не завершацца чалавечымі ахвярамі і прымяненнем зброі. Калі ж будзе ўжытая зброя супраць украінскіх вайскоўцаў, яны будуць абараняцца. І мы будзем весці аперацыю ў выратаванні людзей, якія знаходзяцца ў Крыме і маюць патрэбу ў абароне», - адзначыў Ярэма.

Ён таксама дадаў, што ўкраінскія вайскоўцы не выйдуць з Крыму, незалежна ад таго, якімі будуць вынікі гэтага спланаванага Крамлём фарсу пад назвай «рэферэндум».

«Гэта наша тэрыторыя. Рэферэндум з'яўляецца незаконным і ён для нас не мае ніякай юрыдычнай сілы», - заявіў Ярэма.

Першы віцэ-прэм'ер таксама выказаў перакананне ў тым, што Крым быў і застанецца тэрыторыяй Украіны і той фарс, які задаволіў сёння пуцінскі марыянеткавы ўрад рэспублікі, не зможа гэтага змяніць.

«Крым не страчаны, Крым акупаваны. Крым быў і застанецца тэрыторыяй украінскай дзяржавы. Усёй сусветнай супольнасці зразумела, што Крым не можа такім чынам стаць тэрыторыяй Расеі. Таму мы заўсёды будзем яго лічыць тэрыторыяй Украіны. Калі адтуль не сыдуць расейскія войскі і будуць па сваёй колькасці пераўзыходзіць украінскія войскі, а Расея не будзе рэагаваць на патрабаванні сусветнай супольнасці, значыць, Крым будзе знаходзіцца некаторы час у такім стане, як цяпер. Ваяваць з ворагам, які пераўзыходзіць па колькасці, вельмі складана, асабліва калі ён там ужо заняў пазіцыі. Але з часам мы дасягнем станоўчага выніку і Крым вернецца да таго стану, у якім ён знаходзіцца. Мы гатовыя даць дадатковыя паўнамоцтвы аўтаноміі, каб яны пакідалі ў сябе на тэрыторыі больш падаткаў для ўласнага развіцця», - сказаў Ярэма.

Пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыму. 6 сакавіка парламент аўтаноміі пастанавіў аб яе ўваходжанні ў склад РФ. 78 з 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыма і правядзенне «рэферэндуму» паводле гэтага пытання 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў ««дэкларацыю аб незалежнасці»паўвыспы.

Учора Вярхоўная Рада Украіны распусціла парламент Крыму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках