4 траўня 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава заняла другое месца на этапе Кубка свету

9

Беларуска Дар'я Домрачава заняла другое месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Кантыялахці.

Роўных жа не было фінцы Кайсе Мякярайнен. На трэцім месцы - расейка Вольга Зайцава, піша «Прессбол».

Дар'я Домрачава стартавала на дваццатай пазіцыі, але ўжо пасля першай стральбы паднялася на пятую. Дакладна адстралялася і на другім рубяжы, трохразовая алімпійская чэмпіёнка стала другой і ўтрымалася на гэтым месцы да фінішу.

Адзінае пудла беларуска дапусціла на апошняй стральбе.

Надзея Скардзіна (1+0+4+0) фінішавала на 17 месцы, Людміла Калінчык (0+0+3+1) - на 31, Анастасія Дубарэзава (1+3+1+1) - на 51.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках