5 траўня 2024, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс фон Расмусэн: NATO не прызнае «рэферэндум» у Крыме

5
Андэрс фон Расмусэн: NATO не прызнае «рэферэндум» у Крыме

«Рэферэндум» у Крыме з'яўляецца незаконным і нелегітымным.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры» генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн.

«Так званы рэферэндум у Крыме з'яўляецца незаконным і нелегітымным», - заявіў ён. Генэральны сакратар падкрэсліў, што гэтае волевыяўленне «парушае ўкраінскую Канстытуцыю і міжнароднае права». Паводле ягоных слоў, «хаўруснікі з NATO не прызнаюць вынікі» крымскага рэферэндуму.

Як вядома, адзінае падчас «рэферэндуму» апытанне на выхадзе з пунктаў для галасавання на замову агенцтва «Крымінформ» праводзіў нікому не вядомы Рэспубліканскі інстытут палітычных і сацыялагічных даследаванняў больш чым на 200 пунктах АРК. Паводле звестак гэтага апытання, 93% крымчукоў нібыта прагаласавалі за ўваходжанне паўвыспы ў склад Расеі. Разам з тым, сёння ў Крыме падчас правядзення «рэферэндуму» актывісты зафіксавалі шматлікія парушэнні. Падчас правядзення галасавання стала вядома, што на выбарчых пунктах выдавалі бюлетэні грамадзянам іншай краіны, а таксама тым, каго няма ў спісах, проста ўпісваючы ахвотных прагаласаваць ад рукі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках