3 траўня 2024, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Мы не дапусцім паўтарэння 1939

18
Міністр абароны Польшчы: Мы не дапусцім паўтарэння 1939

НАТА не дапусціць распаўсюджвання расейскай агрэсіі на Захад.

Пра гэта ў інтэрв'ю польскаму выданню Gazeta Wyborcza заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Томаш Семаняк (пераклад - charter97.org).

«Апублікаваныя ў некаторых газетах тэзісы аб тым, што на працягу трох - чатырох дзён расейскія войскі могуць быць у Варшаве, а наша армія будзе хавацца па лясах - пострах, разлічаны на павелічэнне продажаў. На шчасце, чытачы гэтых газет паводзяць сябе больш адказна, чым некаторыя каментатары, і не паддаюцца істэрыі. Мы знаходзімся ў НАТА, маем саюзнікаў, абаронны патэнцыял якіх перавышае магчымасці патэнцыйных праціўнікаў. Гэта не 1939», - падкрэсліў ён.

Варта таксама адзначыць, што сёння віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн пацвердзіў планы ЗША у размяшчэнні ў Польшчы элементаў еўрапейскай сістэмы ПРА да 2018 года. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з польскім прэм'ерам Дональдам Тускам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках