29 красавiка 2024, панядзелак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Украінскім вайскоўцам прапануюць грамадзянства Расеі

35
Авакаў: Украінскім вайскоўцам прапануюць грамадзянства Расеі

Ва ўсіх выпадках расейскія эмісары атрымалі адмову ад украінскіх вайскоўцаў.

Украінскім вайскоўцам у Крыме паступаюць прапановы прыняць расейскае грамадзянства, але на гэта ніхто не згаджаецца. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

«На ўсёй тэрыторыі Крыму ў частцы ўнутраных войскаў знаходзяцца эмісары і вайсковыя чыны Расейскай Федэрацыі з прапановай прыняць расейскае грамадзянства і неадкладна атрымаць расейскія пашпарты. Зварот накіраваны на вышэйшы і сярэдні афіцэрскі склад войскаў. Ва ўсіх выпадках зваротаў (5 зваротаў у 5 частках), эмісары былі «адпраўленыя на сухі лес», - напісаў Авакаў.

Нагадаем, 1 сакавіка Савет Федэрацыі РФ ухваліў увядзенне войска Расеі на тэрыторыю Украіны. Раней за адпаведнай санкцыяй да Рады Федэрацыі звярнуўся расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, матывуючы гэта «экстраардынарнай сітуацыяй» ва Украіне, пагрозай жыцця грамадзянам Расеі і асабістаму складу Узброеных сіл РФ ва Украіне.

Перад гэтым у шэрагу рэгіёнаў Украіны прайшлі акцыі пратэсту людзей з заклікам аб далучэнні да Расеі. Сярод арганізатараў пратэстаў-маргінальныя прарасейскія арганізацыі. Акрамя таго, як высветлілася, удзел у правакацыях бралі грамадзяне Расіі, якія штурмавалі дзяржаўныя будынкі.

Краіны-чальцы NАТО заявілі аб неабходнасці экстранай нарады з нагоды дзеянняў Расеі супраць Украіны. Неабходнасць правядзення сустрэчы на гэты момант выказалі Вялікабрытанія і Літва. Генеральны сакратар NАТО заклікаў Расею адмовіцца ад замахаў на Украіну. Міністры абароны ЕЗ і ЗША правялі экстранныя перамовы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках