29 красавiка 2024, панядзелак, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура правярае дзеянні Януковіча на прадмет захопу ўлады

4
Пракуратура правярае дзеянні Януковіча на прадмет захопу ўлады

Санкцыі артыкула за дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу, прадугледжваюць тэрмін да дзесяці гадоў.

Генеральная пракуратура Украіны правярае Віктара Януковіча на наяўнасць у яго дзеяннях складу злачынства, прадугледжанага арт 109 Крымінальнага кодэкса Украіны (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады).

Як паведамляе прэс-служба ГПУ, санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дзесяці гадоў. «Падставай для праверкі стаў зварот народнага дэпутата Украіны Валерыя Карпунцова аб тым, што апублікаваныя ў СМІ заявы Януковіча і выдадзены ім так званы ўказ ад 27 лютага 2014 года, ўтрымліваюць прыкметы адпаведнага складу злачынства», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, 28 лютага Януковіч даў прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне, на якой заявіў, што па-ранейшаму ўважае сябе прэзідэнтам Украіны. Акрамя таго, у інтэрнэце на малавядомых сайтах з'явіўся нібыта яго ўказ, у якім гаворыцца аб непрызнанні дзеючай улады Украіны.

26 лютага Генеральная пракуратура абвясціла аб падазрэнні Віктару Януковічу, Андрэй Клюеў, Віктару Пшонку, Віталю Захарчанку і шэрагу сілавікоў.

22 лютага Вярхоўная Рада Украіны пазбавіла Януковіча прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і прызначыла датэрміновыя выбары на 25 траўня. Абавязкі прэзідэнта выконвае спікер парламента Аляксандр Турчынаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках