29 красавiка 2024, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна закрыла паветраную прастору для вайсковых самалётаў

21
Украіна закрыла паветраную прастору для вайсковых самалётаў

Улады Украіны закрылі паветраную прастору краіны для вайсковых самалётаў.

Пра гэта ў нядзелю 2 сакавіка, паведамляе агенцтва Reuters.

Паветраная прастора Украіны будзе адкрытая толькі для грамадзянскай авіяцыі. Аэрапорты краіны будуць узяты пад узмоцненую ахову. В.а. прэзідэнта Украіны заявіў, што згоду Рады Федэрацыі РФ на ўвядзенне войскаў можна ўважаць за абвяшчэнне вайны. Аляксандр Турчынаў звярнуўся да заходніх краін з просьбай забяспечыць бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, піша РБК.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках