29 красавiка 2024, панядзелак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія жаўнеры спынілі спробу захопу зброі расейскім спецназам (Відэа)

38

Расейскія спецназаўцы незаконна праніклі на тэрыторыю вайсковай часткі 191 навучальнага атрада ВМС Украіны ў Севастопалі.

Відэа перамоваў паміж жаўнерамі дзвюх краін размешчанае на сэрвісе YouTube.

Спроба вывазу зброі з часткі была паспяхова пераадоленая з дапамогай блакавання бронетранспарцёра БТР-80 расейскага вайсковага «КамАЗа». Украінскія афіцэры сталі «жывым шчытом» вакол бронетранспарцёра і не далі адбуксаваць яго ў бок. Нягледзячы на тое, што расейскія сілавікі двойчы стралялі з аўтамата ў паветра, украінскія вайскоўцы не адступілі і не паддаліся на правакацыю сілавога сцэнару.

Такім чынам атрымалася прыйсці да кампрамісу: расейскі спецназ пакінуў тэрыторыю вайсковай часткі, а «КамАЗ» са зброяй у суправаджэнні ўкраінскіх вайскоўцаў адпраўлены на 174 базу захоўвання ВМС Украіны.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках