29 красавiка 2024, панядзелак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былыя грамадзяне Расеі гатовыя абараняць незалежнасць Украіны

18
Былыя грамадзяне Расеі гатовыя абараняць незалежнасць Украіны

У ваенкаматах Кіева запісваюцца былыя грамадзяне Расеі.

Афіцэры кажуць, што жадаючых абараняць краіну вельмі шмат. У ваенкамаце Абалонскага раёна Кіева з вечара 1 сакавіка запісаліся ўжо некалькі тысяч чалавек, паведамляюць «Весці».

Тых, хто запісаўся, адпускаюць па хатах чакаць выкліку. Некалькі дзясяткаў людзей чакаюць прама ля ваенкамату. Прычым гэта людзі рознага ўзросту, ад 20 да 50 гадоў. Афіцэры кажуць, што жадаючых запісацца вельмі шмат, рук не хапае, і некалькіх добраахвотнікаў яны ўжо пасадзілі працаваць з паперамі.

Журналісты пагутарылі з тымі, хто прыйшоў абараняць краіну. Сярод іх ёсць нават былыя грамадзяне Расеі. Мужчына з імем Ягор паведаміў, што ўкраінскае грамадзянства атрымаў у 2006 годзе, пасля жаніцьбы на ўкраінцы. У РФ засталіся ягоны бацька і брат. «У гэтай сітуацыі мне вельмі цяжка, - прызнаўся ён. - Але я пайду змагацца не са сваімі роднымі, а з пуцінскім рэжымам». Ягор дадаў, што ў войску ніколі не служыў, але даўно захапляецца паляваннем, таму ўмее абыходзіцца са зброяй.

Сямейная пара, Тамара і Міхаіл, прыйшлі ў ваенкамат са сваім 26-гадовым сынам. Са слоў Міхаіла, спачатку ісці запісвацца збіраўся ён, але сын заявіў, што ў войска пойдзе ён.

Яшчэ адзін ваеннаабавязаны, Сяргей Галаванаў паведаміў, што хацеў прыйсці запісвацца з жонкай - яна медсястра. Але потым усё ж вырашылі, што яна пакуль застанецца дома.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках