29 красавiка 2024, панядзелак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Гарбачоў: Мне здаецца, тут нейкая блытаніна

78
Міхаіл Гарбачоў: Мне здаецца, тут нейкая блытаніна

Былы прэзідэнт СССР мяркуе, што Пуцін не будзе захопліваць украінскую тэрыторыю.

Міхаіл Гарбачоў упэўнены, што Кіеў і Масква павінны сесці за стол перамоваў і дамовіцца паміж сабой, не чакаючы ўмяшання з боку. Паводле яго пераканання, у свеце ёсць вельмі шмат людзей, якія не хочуць, каб Украіна і РФ жылі ў міры і згодзе, паведамляе УНП.

«У мяне ў мой дзень нараджэння (2 сакавіка гэтага года Гарбачову спаўняецца 83 гады - рэд.) жаданне, каб наладзіліся стасункі на галоўным кірунку - паміж Расеяй і Украінай», - сказаў прэзідэнт СССР.

З ягоных слоў, расейскія вайскоўцы на тэрыторыі Крыму павінны знаходзіцца толькі на законных, абгрунтаваных падставах.

«Я не думаю, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін увёў войскі на тэрыторыю Крыма з мэтай захопу ўкраінскіх тэрыторый ці якой-небудзь ваеннай інтэрвенцыі. Мне здаецца, што тут нейкая блытаніна. Прынамсі, ніводнай афіцыйнай заявы Пуціна з гэтай нагоды не было. Ён на днях нешта сказаў з гэтай нагоды, аднак афіцыйна ён не выказваўся. А ён - чалавек слова», - адзначыў палітык.

Ён таксама дадаў, што рэгулярна сочыць за навінамі, аднак яму цяжка зразумець, што адбываецца ва Украіне, але ўпэўнены ў абачлівасці расейскай і ўкраінскай улады.

«Я па 2-3 гадзіны запар гляджу навіны пра тое, што адбываецца ва Украіне і ў прыватнасці ў Крыме. Часам наслухаешся такога, што становіцца зусім не зразумела, што адбываецца. А на самай справе ж пазіцыі і ўкраінскага, і расейскага ўрада - асцярожныя. Ні ў РФ, ні ва Украіне не забываюць, што гэта цэнтральны «нерв» адносін паміж краінамі. Вельмі шмат каму ў свеце не падабаецца, каб гэтыя стасункі былі надзейнымі. Яны хочуць, каб гэтыя стасункі былі напружанымі», - сказаў Гарбачоў.

Паводле яго пераканання, сітуацыю можна развязаць выключна мірным шляхам перамоў.

«Якія адносіны паміж краінамі можна высвятляць, калі, напрыклад, у мяне жонка - украінка, маці мая - украінка. І такіх людзей, як я, шмат. І гэта не глупства, якое прыдумана і штучнае. Пытанне ў сувязях паміж людзьмі, а разам з тым, і паміж дзяржавамі. І гэта трэба берагчы. Яшчэ не хапала, каб нашы дзяржавы хтосьці ўцягнуў у бойку, або, што горш, мы самі гэтую бойку задумалі! Трэба садзіцца за стол перамоваў і дамаўляцца! Чаго спадзявацца на нейкага «дзядзьку», які прыйдзе, спыніць гэтую бойку і развязаць гэтыя пытанні? Няўжо мы самі такія дурні, ці што? А па факце наяўнасці расейскіх войскаў у Крыме, то калі такі факт ёсць - то гэта ўсё не правільна. і гэта павінна быць абгрунтавана. Я ўпэўнены, што павінен быць поўны давер адзін да аднаго, надзейныя стасункі. Бо цэласнасць незалежнай Украіны непадзельная», - рэзюмаваў Гарбачоў.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках