29 красавiка 2024, панядзелак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шоўмэн Зяленскі звярнуўся да Януковіча і Пуціна

22

Украінскі шоўмэн і комік Уладзімір Зяленскі заклікаў былога прэзідэнта Віктара Януковіча сысці ў бок.

«Паважаны спадар Януковіч. Я вас ведаю асабіста, вы - моцны чалавек. Сёння вы павінны ўспомніць, што вы моцны чалавек, і сысці ў бок. Гісторыі з Вамі больш няма. Вы больш не Прэзідэнт Украіны. Так пастанавіў народ нашай краіны. Паверце, і на Захадзе, і на Усходзе, і ў маім любімым Крывым Розе, ва ўсіх гарадах, я ўпэўнены, усё лічаць, што Прэзідэнта Януковіча больш у гісторыі няма. Сыдзіце ў бок», - звярнуўся Зяленскі да Януковіча ў эфіры ТСН.

«Першае. Не дапускайце ніякай магчымасці сепаратызму. Спыніце вяшчаць на прэс-канферэнцыях. Больш не цікава. Сумна. Прабачце. Сыдзіце», - сказаў ён.

«Другое. Я хачу звярнуцца да сённяшняй нашай улады. Прашу вас паважаць народ. І калі на Усходзе і ў Крыме людзі хочуць гаварыць па-руску, адчапіцеся, адстаньце ад іх. На законнай падставе дайце ім магчымасць размаўляць па-руску. Мова ніколі не будзе дзяліць нашу родную краіну. У мяне габрэйская кроў, я размаўляю па-руску, але я грамадзянін Украіны. І я люблю гэтую краіну і не хачу быць часткай іншай краіны», - падкрэсліў ён.

«Трэцяе. Я вельмі хачу звярнуцца да спадара Пуціна. Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, не дапусціце са свайго боку нават намёку на ваенны канфлікт, таму што Расея і Украіна, мы сапраўды братэрскі народ. Мы аднаго колеру, у нас аднолькавая кроў, мы ўсе адзін аднаго разумеем, незалежна ад мовы. Я магу вас прасіць на каленях, але не стаўце на калені наш народ», - сказаў Зяленскі.

Шоўмэн таксама звярнуўся да ўкраінцаў: «Хлопцы, мы - вялікі народ, вы - вялікі народ. Мы адна краіна. Абсалютна. Мы ўсе адзін аднаго моцна любім. Ні Еўропа, ні Расея. Думайце толькі пра сябе. І калі нам сёння не можа дапамагчы Бог, хай дапаможа нам з вамі розум і каханне. Я вас люблю. Усё».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках