29 красавiка 2024, панядзелак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прапануе забраць у Расеі ЧС па футболе

4

Кіеў праз дыпламатычныя каналы звярнуўся да Еўрапейскага Звязу.

Украіна настойвае на прыняцці супраць Расеі рашучых мер палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага ціску, у сувязі з падзеямі ў Крыме і ў прыватнасці прапанавала забраць у Расеі права на правядзенне Чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе.

Аб гэтым карэспандэнту УНИАН у Брусэлі паведаміла галоўная еўрапейская дыпламатычная крыніца.

«Украіна звярнулася да ЕЗ з просьбай прыняць супраць Расеі рашучыя меры палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага парадку праз дзеянні ў Расеі ў Крыме. Украінцы прапануюць замарозіць візавы дыялог паміж Расеяй і ЕЗ аб лібералізацыі візавага рэжыму, увесці мараторый на ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Расеяй і ЕЗ. Таксама прапанавана забраць у Расеі права на правядзенне Чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе», - сказаў еўрапейскі дыпламат, які пажадаў, каб яго не называлі.

У панядзелак на сваё экстранае пасяджэнне збіраецца Рада ЕЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў пад старшынствам Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Пасяджэнне запланавана на 13.00 гадзін (14.00 паводле Кіева).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках